Сустрэча выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў
Факультэта філасофіі і сацыяльных навук
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
Беларускі Моладзевы Хаб, Варшава (Польшча)
13 мая / 2023
ЖЫВЕ
ФФСН
Пра сустрэчу
Нэтворкінг, аднаўленне і стварэнне персанальных і прафесійных стасункаў, пошук магчымасцяў для супрацы.
Воляй лёсу шмат людзей, так ці інакш звязаных з ФФСН БДУ, было вымушана з'ехаць з Беларусі і не могуць вярнуцца нават на сустрэчу выпускнікоў.

Штогод хтосьці збіраўся ў Вязынцы, хтосьці ў Крыжоўцы ці проста ў сценах факультэта на Кальварыйскай 9. Цяпер трэба шукаць новыя магчымасці, каб не губляць сувязі, а наадварот - наладжваць і паляпшаць нашыя кантакты, прафесійныя і асабістыя.

Мы прапануем сустрэцца ў Варшаве ў месцы з беларускай душой - Беларускім Моладзевым Хабе, створаным выпускніком Інфакаму, у якім прцуюць ці з якім супрацоўнічаюць іншыя выпускнікі і выкладчыкі ФФСН.

Удзельнікі
Кожны звязаны з ФФСН можа прыняць удзел у сустрэчы. Калі будзе зашмат жадаючых, магчымая змена лакацыі.
Выступы
Калі вы хочаце падзяліцца сваёй гісторыяй поспеху ці публічна прапанаваць магчымасці калабарацыі і кааперацыі - можна выступіць з прамовай ці прэзентацыяй.
Фармат
Плануецца агульная сустрэча, нэтворкінг, прафесійныя і прыватныя размовы ў прыязнай атмасферы пад келішак віна.
Пасля івэнта можна працягнуць камунікацыю ў меншых групах.
Рэгістрацыя на сустрэчу
Калі ласка, зарэгіструйцеся для ўдзелу ў сустрэчы выпускнікоў, выкладчыкаў і студэнтаў ФФСН БДУ.
Расклад
13 мая / 2023 - Беларускі Моладзевы Хаб
(пл. Канстытуцыі 6, Варшава)
Можна далучыцца ў любы зручны час мерапрыемства, але лепш прыйсці на пачатку, каб не замінаць падчас выступаў было дастаткова часу на нэтворкінг.
Выступіць кіраўнік Беларускага Моладзевага Хаба Алесь Лапко (выпуск Інфакама 2014), а таксама былыя выкладчыкі ФФСН.
Калі хочаце зрабіць прэзентацыю ці выступіць з прамовай - пазначце гэта ў анкеце рэгістрацыі ці паведамце арганізатарм пазней.
Час для нэтворкінга, знаёмстваў і размоў са старымі сябрамі, аднагрупнікамі і аднагрупніцамі.
Магчымасць працягнуць сустрэчу ў малых групах у суседніх рэстарацыях :)
Твой унёсак у сустрэчу
Удзел у мерапрыемстве цалкам бясплатны і адкрыты для ўсіх, хто вучыцца, вычыўся ці выкладаў на ФФСН БДУ, але для арганізацыі патрэбная ваша падтрымка.
Нават невялікі данат можа карысна палепшыць узровень арганізацыі мерапрыемства.

Сабраныя грошы пойдуць на тэхнічныя выдаткі і фуршэт для ўдзельнікаў.
СУСТРЭЧА ПРЫСВЯЧАЕЦЦА
ПРАФЕСАРУ
ВОЛЬЗЕ ВІКЕНТАЎНЕ ЦЯРЭШЧАНКА
(1954-2022)
Вольга Вікентаўна прысвяціла сваё жыццё студэнтам,
навуцы і Інафакаму/сацыякаму ФФСН.
Дзе пройдзе сустрэча
13 мая / 2023
Уваход у Беларускі Моладзевы Хаб з боку пляца Канстытуцыі. Насупраць ёсць паркоўка (бясплатная ў дзень сустрэчы), побач некалькі гатэляў і шмат рэстарацый, кавяран і бараў.
пляц Канстытуцыі 6, Варшава / Беларускі Моладзевы Хаб
plac Konstytucji 6, Warszawa
Кантакт:

Тэлефон: +48 727 8888 00
Email: info@bmhub.org

Made on
Tilda